Патрэбы Беларусі ў замежным фінансаванні ўзрасце да 8 млрд. долараў. Такі прагноз прыводзіцца ў эканамічным аглядзе, які падрыхтавалі эксперты Сусветнага банка.

Аўтары агляду чакаюць, што дэфіцыт рахунку бягучых аперацый плацежнага балансу павялічыцца ў 2013 годзе да 8,9% ВУП (супраць 2,9% ВУП у 2012 годзе). У наступным годзе, мяркуюць эксперты Сусветнага банка, дэфіцыт рахунку бягучых аперацый крыху зменшыцца (у сувязі з абмежаваннем унутранага попыту) і складзе 8,1%.

Высокія паказчыкі дэфіцыту рахунку бягучых аперацый абумовяць рост патрэбнасці Беларусі ў знешнім фінансаванні, лічаць аўтары агляду.

«Валавыя патрэбнасці ў знешнім фінансаванні (выключаючы кароткатэрміновы доўг), якія растуць з прычыны значных абавязацельстваў па пагашэнні доўгатэрміновага знешняга доўгу (ўключаючы МВФ), узрастуць да 8 мільярдаў долараў ЗША, што акажа націск на ўстойлівасць плацежнага балансу», — мяркуюць эксперты Сусветнага банка.

Улічваючы ніжэйшы, чым чакалася, прыток прамых замежных інвестыцый, «выкананне дадзеных абавязацельстваў будзе спалучана з сур'ёзнымі цяжкасцямі для эканомікі, асабліва ва ўмовах націску ліквіднасці на сусветных фінансавых рынках», прагназуе банк.

Улічваючы, што «слабыя паказчыкі эканамічнай дзейнасці будуць працягваць аказваць негатыўны ўплыў», чакаецца бюджэтны дэфіцыт (0,7% ВУП). «У той жа час больш значныя, чым чакалася, працэнтныя субсідыі і плацяжы па абслугоўванні знешняга доўгу (з прычыны паслаблення рубля) створаць націск на бюджэтныя расходы», — адзначаюць эксперты Сусветнага банка.

Аўтары эканамічнага агляду таксама звяртаюць увагу на рост націску на рахунак бягучых аперацый плацежнага балансу.

«У студзені—жніўні 2013 года хуткае скарачэнне экспарту (-22,7% у цэнах FOB) перавысіла падзенне імпарту (-10,4%), у выніку чаго дэфіцыт знешняга гандлю таварамі склаў амаль 2 мільярды долараў ЗША (ў параўнанні з прафіцытам у 2,3 мільярда годам раней), што склала 2,8% ВУП у гадавым выражэнні. Павелічэнне дэфіцыту знешняга гандлю нароўні з адмоўнымі чыстымі паступленнямі экспартных мытных пошлін на нафтапрадукты заставаліся асноўнымі прычынамі дэфіцыту рахунку бягучых аперацый, які ў першай палове 2013 года перавысіў 3 мільярды долараў ЗША», — гаворыцца ў аглядзе Сусветнага банка.

Пагаршэнне сітуацыі ў плацежным балансе, канстатуюць эксперты, прыводзіць да зніжэння золатавалютных рэзерваў Беларусі.

«З пачатку года золатавалютныя рэзервы (за мінусам манетарнага золата) скарачаліся, дасягнуўшы ўзроўню ў 5,5 мільярда долараў, ці прыкладна 1,6 месяца таварнага імпарту. Націск на плацежны баланс узмацняецца за кошт значных абавязацельстваў па пагашэнні знешняга доўгу, уключаючы МВФ», — канстатуюць эксперты Сусветнага банка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?