Акцыі ААТ «Уралкалій» на Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы (ММВБ) падаражэлі на фоне навінаў аб экстрадыцыі гендырэктара кампаніі Уладзіслава Баўмгертнера.

Акцыі «Уралкалія» кампенсавалі больш чым аднапрацэнтнае ранішняе зніжэнне і затым выраслі яшчэ амаль на 1% на паведамленнях аб тым, што пракуратура Беларусі ў хуткім часе перадасць Расіі гендырэктара калійнай кампаніі Уладзіслава Баўмгертнера.

Як раней паведамлялася, Генпракуратура Беларусі 20 лістапада прыняла рашэнне аб выдачы ў Расію гендырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?