21-гадовая дзяўчына была абвешчана ў вышук як без вестак зніклая 27 лістапада.

3 снежня яе труп быў знойдзены ў адным з закінутых вытворчых памяшканняў прадпрыемства «Галіярт». У цела адсутнічала галава — мяккія тканкі галавы былі з'едзены сабакамі, а раскіданыя косці абгрызены. Сваякі апазналі яе па астатніх знешніх прыкметах.

Як высветлілася, дзяўчына была забіта нанясеннем не менш як 10 удараў цэглай па галаве, ад чаго косці чэрапа раскалоліся.

Па падазрэнні ў забойстве затрыманы 16-гадовы навучэнец аднаго з бабруйскіх каледжаў. Хлопец двойчы судзімы за крадзяжы. Падазраваны сваёй віны не прызнае, супрацоўнічаць са следствам адмаўляецца.

Забітая дзяўчына працавала ў бары, характарызавалася станоўча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?