У Мінску запрацаваў новы гіпермаркет. «Грын» знаходзіцца ў гандлёвым цэнтра «Скала» на вуліцы Прытыцкага, непадалёку ад перасячэння з вуліцай Пятра Глебкі.
Агульная плошчы «Скалы» складае 43 тысячы м2.
Галоўнай крамай, апроч прадуктовага «Грына», будзе «Інтэрспорт».
Сярод рэстаранаў будуць прадстаўленыя «Васількі», «Тэмпа» і «Гараж».
У складзе гандлёвага цэнтра адкрыты трохузроўневы паркінг.
* * *
Гіпермаркет належыць групе кампаній «Рапа». Апроч мінскай крамы, інвестару належыць гіпермаркет у Салігорску, гандлёвыя цэнтры ў Віцебску, Полацку, Слуцку і Бабруйску, а таксама дзіцячы парк «Дзіна».
0
0
0
0
0
0