Недахоп кіроўцаў аўтобусаў і тралейбусаў адчуваецца ў Менску. На прадпрыемстве «Мінсктранс» паведамілі, што сёньня ў аўтобусных і тралейбусных парках налічваецца каля 600 вакантных месцаў кіроўцаў. Тым ня менш, да кандыдатураў выстаўляюць строгія патрабаваньні, улічваюць іх прафэсійныя веды, вопыт практычнай працы, уменьне працаваць зь людзьмі.

На думку спэцыялістаў прадпрыемства, цяжкасьці ў наборы кіроўцаў зьвязаныя з складанымі ўмовамі працы, напружаным графікам і вялікімі псыхалягічнымі нагрузкамі ва ўмовах высокай інтэнсіўнасьці дарожнага руху.

Паводле агенцтва «Мінск-Навіны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0