«CNN прыбрала артыкул «Самыя пачварныя помнікі ў свеце», так як ён не адказваў стандартам CNN», — паведамляецца на старонцы, дзе раней размяшчаўся рэйтынг.
7 лютага артыкул з рэйтынгам самых пачварных помнікаў свету быў выдалены з сайта карпарацыі CNN.
Як тлумачыцца ў паведамленні карпарацыі, матэрыял стаў прычынай незадаволенасці ў Расіі і Беларусі, у прыватнасці апісанне манумента « Мужнасць» у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць — герой».
«CNN прыносіць свае прабачэнні за ненаўмысную абразу, якую нанёс артыкул пазаштатнага аўтара», — піша рэдакцыя.
«Мы разумеем, што манумент «Мужнасць» з'яўляецца важным знакам мужнасці салдат, якія аддалі свае жыцці, абараняючы свой народ», — рэзюмуюць аўтары.
0
0
0
0
0
0