Святаслаў Вакарчук, лідар гурта «Акіян Эльзы», звярнуўся да «братоў расіянаў». У сваім акаўнце на TwitLonger ён напісаў, што тое, што адбываецца цяпер — немагчыма.
«Я бачыў мільёны вашых твараў, я ведаю сотні вас асабіста. Я ніколі не мог падумаць, што такое калі-небудзь адбудзецца. Я ведаю,
вы прыстойныя, добрыя людзі ўсёй Расіі і не хочаце вайны. Скажыце пра гэта гучна вашым палітыкам. Скажыце гэта вашаму прэзідэнту.
Рашэнне ўвесці войскі ва Украіну — можа стаць пачаткам вялікай бяды для ўсіх», — напісаў ён.





