Расійскія авіяперавозчыкі пачалі мяняць маршруты выканання сваіх рэйсаў, якія праходзяць праз тэрыторыю Украіны, у асноўным Крыма.

У сераду быў зменены маршрут рэйса «Аэрафлота», які рухаўся ў Сімферопаль. Авіякампанія пачала выкарыстоўваць больш доўгі маршрут, які праходзіць у асноўным па тэрыторыі РФ, абыходзячы мацерыковую Украіну. Раней авіякампанія ажыццяўляла пралёт кароткім маршрутам, праз тэрыторыю Украіны.

У сваім афіцыйным twitter «Аэрафлот» пацвердзіў гэтую інфармацыю. «Сёння было прынята рашэнне аб выкананні рэйсаў па іншым маршруце. Пытанні эканоміі аэранавігацыі не разглядаліся», — адзначаецца ў паведамленні перавозчыка.

Змены працягнуліся і ў чацвер. Па больш доўгім маршруце «Аэрафлот» выканаў рэйс са Стамбула (SU 2137) і ў Анталію (SU 2741).

Змены закранулі таксама рэйсы расійскіх авіякампаній «Трансаэра», NordWind, а гэтак жа некаторых замежных перавозчыкаў, напрыклад, Turkish Airlines.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?