У Вярхоўнай радзе зарэгістраваны законапраект аб увядзенні надзвычайнага становішча ў некалькіх абласцях.

Адпаведны праект зарэгістраваў Мікалай Рудкоўскі, — паведамляе «Украінская праўда».

Праектам прапануецца ўвядзенне надзвычайнага становішча ў Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях.

Самога тэксту пастановы і іншых дакументаў пакуль на сайце няма.

Як вядома, у выхадныя актывізаваліся сепаратысты ў Харкаве, Луганску і Данецку.

У Данецку сепаратысты захапілі Данецкі аблсавет і там абвясцілі Данецкую незалежную рэспубліку.

У Луганску захапілі будынак СБУ. У Харкаве сепаратысты захапілі абласную адміністрацыю.

Як вядома, пры увядзенні надзвычайнага становішча па ўсёй краіне немагчыма правядзенне выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?