«Парытэтбанк» перайшоў ва ўласнасць Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. З гэтага часу яно валодае 55% акцый Парытэтбанка, у Нацбанка засталося 45%.

У хуткім часе ў «Парытэтбанка» зменіцца і старшыня праўлення, распавяла інфармаваная крыніца. Новым кіраўніком стане 38-гадовы Андрэй Брышталёў, які ў цяперашні час з'яўляецца кіраўніком групы дарадцаў і членам праўлення Нацбанка.

КСП ўжо мае адзін фінансавы актыў — гэта страхавая кампанія «Прамтрансінвест».

''Парытэтбанк'' з'яўляецца правапераемнікам банка «Пошук», які быў створаны ў студзені 1991 года на базе Дзяржбанка СССР па ініцыятыве буйных прадпрыемстваў Мінска. Да 1998 года ўваходзіў у шасцёрку найбуйнейшых банкаў Беларусі. У 1999 годзе з-за нездавальняючага стану крэдытнага партфеля банк сутыкнуўся з праблемамі ліквіднасці, і неўзабаве кантрольны пакет акцый перайшоў Нацбанку. Праз 5 гадоў банк перайменавалі ў «Парытэтбанк», а Нацбанк стаў асноўным уласнікам.

У апошнія некалькі гадоў улады Беларусі разглядалі продаж «Парытэтбанка» стратэгічнаму інвестару. Аднак бакі не змаглі сысціся ў цане.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
25.09.2006 / 12:01
уже и свой банк понадобился чтобы крутить свои делишки
0
Каментатар / Адказаць
05.11.1998 / 06:56
у фондзе самазванца грошай болей чым у казне
0
Каментатар / Адказаць
29.06.1985 / 16:12
папандопала напiсаў(ла) 21 красавiка 2014 у 20:11 у фондзе самазванца грошай болей чым у казне === Так і ёсць! Ці не таму ён заўсёды вылучае ўпэўненасць на фоне нашага перманентнага трэмара?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру