Кіраўнік міліцыі ў Марыупалі Данецкай вобласці Валерый Андрушчук, які быў выкрадзены сепаратыстамі 9 мая, вызвалены.

Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў у Facebook.

«Вызвалілі захопленага 9 мая ў Марыупалі Валерыя Андрушчука. Дай Бог яму здароўя! Дзякуй усім, хто дапамог», — напісаў ён.

Раней кандыдат у прэзідэнты Алег Ляшко таксама паведаміў пра вызваленне «з палону дыверсантаў» Андрушчука: «Ён жывы, але ў вельмі цяжкім стане: чэрапна-мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу, зламаныя рэбры, шмат гематом на целе. Спадзяюся, ён хутка паправіцца», — напісаў Ляшко.

Раней была інфармацыя, што кіраўніка Марыупальскага гарупраўлення міліцыі Андрушчука нібыта знайшлі павешаным, а таксама яго прысудзіў да смерці «народны суд».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?