Петыцыя з патрабаваннем унесці Расію ў спіс дзяржаў-памагатых тэрарызму, размешчаная 23 красавіка на сайце Белага дома, у аўторак, 20 мая, набрала больш за 100 тысяч подпісаў.

Цяпер, згодна з правіламі сайта, улады ЗША будуць абавязаныя на яе адрэагаваць. На практыцы Белы дом часцяком ухіляецца ад адказу на многія звароты, тлумачачы гэта тым, што іх тэма не ўваходзіць у яго кампетэнцыю.

Па сцвярджэнні аўтараў петыцыі, Расія вядзе супраць Украіны «неабвешчаную вайну»: расійскія аператыўнікі, маскіруючыся пад мясцовых жыхароў, шляхам запалохвання і прымусу спрабуюць паўплываць на палітыку Украіны. Захопы адміністрацыйных будынкаў, выкраданні і забойствы людзей, на думку аўтараў дакумента, таксама адбываюцца па віне расійскага боку. У сувязі з гэтым яны заклікаюць ўнесці Расію ў спіс краін, якія патураюць міжнароднаму тэрарызму.

На дадзены момант у спіс краін-спонсараў тэрарызму Дзярждэпа ЗША ўваходзяць Іран, Сірыя, Куба і Судан. У дачыненні да гэтых дзяржаў дзейнічаюць амерыканскія санкцыі: забарона на пастаўкі зброі, шэраг фінансавых абмежаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?