Тэрарысты пачалі штурм аддзелу памежнай службы «Дзьякава» Луганскага пагранічнага атрада Дзяржпагранслужбы Украіны, піша кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў, каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook.
Сёння памежнікамі гэтага аддзела быў прадухілены незаконны ўезд ва Украіну мікрааўтобуса з баевікамі. Усе тэрарысты былі затрыманыя.
Зараз у штурме ўдзельнічаюць каля 80 баевікоў. Яны ўзброеныя аўтаматамі, кулямётамі і ручнымі гранатамётамі.
Памежнікі вядуць бой. На іх запыт штаб АТА выслаў сілы авіяцыі, піша Тымчук.
X
0
0
0
0
0
0