Жахлівая авіякатастрофа Боінга-777 над зонай баявых дзеянняў ва Украіне шакавала ўвесь свет. Разам з простымі людзьмі свае думкі выказваюць і знакамітасці.

Эмацыйную пазіцыю адным з першых выказаў расійскі фігурыст, алімпійскі чэмпіён Аляксей Ягудзін.

«Ва ўсёй гэтай сітуацыі шкада, перш за ўсё, людзей і вельмі складана гаварыць… Але я цалкам падтрымліваю палітыку сваёй краіны і катэгарычна супраць той гегемоніі, якую ладзіць ЗША. Яны замбіруюць людзей на Украіне!

Я разумею, што ва ўсіх свая праўда, у кожнай краіны. Але маё меркаванне непахіснае. Мы ні ў чым не вінаватыя. Расія не мае дачынення да жахлівай катастрофы. Некаторыя краіны спрабуюць навязаць нам сваё бачанне. ЗША прымусова спрабуе ўвязаць нас у канфлікт. Куды б не ўваходзілі амерыканцы, усюды пачынаюцца праблемы. У Лівіі, у Іраку, цяпер у нас… Яны ніколі не чуюць нікога, акрамя сябе.

Я цалкам падтрымліваю агрэсіўную палітыку, якую вядзе Расія. У нас вельмі моцны духам народ, і мы ўмеем пастаяць за сябе, калі трэба. Калі не адказваць агрэсіўна, то нас бы, напэўна, ужо сцерлі з твару зямлі. Таму я падтрымліваю тую ступень напружанасці, якая ёсць паміж намі. І я ганаруся, што жыву ў краіне, якая ўмее адказаць тым краінам, якія спрабуюць нам нешта дыктаваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?