Як паведамілі ў прэс-групе Брэсцкай мытні, 8 жніўня ў пункце мытнага афармлення «Дамачава» па ініцыятыве памежнікаў супрацоўнікі мытні зрабілі мытны дагляд аўтамабіля, які рухаўся з Польшчы па зялёным калідоры.
Падазрэнне выклікаў «Форд», які належаў 51-гадоваму жыхару Брэсцкага раёна.
Падчас дагляду ў канструкцыйных паласцях бампера і днішча кузава «Форда» было выяўлена 88 кг мясной прадукцыі ў вакуумнай упакоўцы.
Дзеянні кіроўцы кваліфікаваныя як «рух праз мяжу тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню, з выкарыстаннем схованак».
Распачаты адміністрацыйны працэс.
Аўтамабіль 1993 гады выпуску, папярэдне ацэнены ў 80 млн. рублёў, а таксама мясапрадукты забраныя службовымі асобамі мытні да рашэння суда.
0
0
0
0
0
0