Беларусь гатова абмеркаваць пытаньне аб павелічэньні пакету МТС у аднайменным расейска‑беларускім СП да кантрольнага зь сёньняшніх 49%, што дазволіць расейскай кампаніі кансалідаваць вынікі, сказаў журналістам намесьнік міністра сувязі Іван Рак.

«Ёсьць даручэньне вывучыць гэтае пытаньне. Яно знаходзіцца ў стадыі разгляду. Неабходна даваць ацэнку, калі гэтае пытаньне будзе рашацца», — сказаў Іван Рак.

Ён адмовіўся назваць велічыню меркаванага пакету і сказць нешта пра тэрміны і магчымы кошт.

Паводле Рэйтэр

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0