Да 10 гадоў пазбаўлення волі прыгавораны жыхар Гомеля 1975 года нараджэння, які з рэўнасці забіў сябра былой жонкі. 

Як паведаміў пракурор Гомельскага раёна Уладзіслаў Журакоўскі, таксама суд Гомельскага раёна пастанавіў спагнаць на карысць пацярпелай (маці забітага) 140 мільёнаў рублёў. Прысуд пакуль не набыў законную моц. 

Абвінавачваны ў лютым 2014 года развёўся з жонкай. Яна засталася жыць у адной з вёсак Гомельскага раёна, былы муж пасяліўся ў Гомелі. Двое малалетніх дзяцей засталіся жыць з маці. 

Маладая жанчына пачала сустракацца з аднавяскоўцам 1983 года нараджэння, які адначасова меў блізкія адносіны з яе роднай сястрой. Апошняй не спадабалася, што патэнцыяльны жаніх наведвае яе разведзеную сястру, і яна вырашыла разладзіць іх адносіны. Яна расказала былому мужу сястры пра палюбоўніка, і ён на глебе рэўнасці вырашыў адпомсціць. Выпіўшы алкаголю, мужчына адправіўся ў вёску. Адшукаўшы свайго, як ён палічыў, крыўдніка, мужчына нанёс яму ўдар нажом у жывот. Нягледзячы на аказаную медыцынскую дапамогу, малады чалавек памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?