Палата прадстаўнікоў беларускага парламента прыняла сёння на сесіі ў другім чытанні праект закона «Аб дарожным руху».
У ім рэгламентаваны задачы дзяржаўнага рэгулявання і кіравання, кампетэнцыя дзяржорганаў у галіне арганізацыі дарожнага руху.
Як адзначыў член Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна‑энергетычнаму комплексу, транспарту і прадпрымальніцтву Сяргей Сямашка, новая рэдакцыя ўстанаўлівае парадак падрыхтоўкі вадзіцеляў да атрымання права кіравання транспартнымі сродкамі. Улічваючы ўзрастаючую складанасць дарожнага руху, уведзена абавязковая сертыфікацыя для арганізацый, якія займаюцца падрыхтоўкай вадзіцеляў.
У нарматыўным акце замацаваны палажэнні ўказа нумар 551 «Аб мерах па павышэнню бяспекі дарожнага руху». Распрацаваны праект закона ўдакладняе шэраг паняццяў, звязаных з удзельнікамі дарожнага руху. У прыватнасці, вызначаны тэрміны «вадзіцель», «аўтобус», «рэгуліроўшчык», «дарога», «кіраванне транспартным сродкам».
На фота — скульптурная кампазыцыя ў Лёнданскім раёне «Canary Wharf»