Шматлікія парушэнні і злоўжыванні выяўленыя Міністэрствам гандалю падчас кантрольных мерапрыемстваў у кастрычніку 2014 года ў 36 аб'ектах грамадскага харчавання, размешчаных ва ўстановах адукацыі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ведамства.

«Парушэнні ўстаноўленыя ў кожным аб'екце», — адзначылі ў прэс-службе.

Як растлумачыў намеснік начальніка инспекции Мінгандлю Кірыл Слабко, выпадкі выкарыстання пратэрмінаваных прадуктаў або прадуктаў без дакументаў, якія пацвярджаюць іх якасць, устаноўленыя ў 16 школьных і студэнцкіх сталовых Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей і Мінска.

У 9 аб'ектах грамадскага харчавання выяўлены выпадкі, калі не дакладалася 9—16% патрэбных прадуктаў, а ў сталовай ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт» гэты паказчык склаў 40%.

Акрамя таго, у сталовых некалькіх школ Лельчыцкага і Гомельскага раёнаў устаноўленыя факты «эканоміі»: у наяўнасці былі прадукты, якія па дакументах ўжо былі выкарыстаныя для харчавання дзяцей. Адпаведная інфармацыя накіравана ў Гомельскі аблвыканкам для прыняцця мер рэагавання.

Сняданак у гімназіі-каледжы мастацтваў у Маладзечне (верасень 2013 г.). Бацькі за яго заплацілі 5350 рублёў. Праўда, у той дзень у школе сапсавалася пасудамыйка.

Сняданак у гімназіі-каледжы мастацтваў у Маладзечне (верасень 2013 г.). Бацькі за яго заплацілі 5350 рублёў. Праўда, у той дзень у школе сапсавалася пасудамыйка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0