Бэнэдыкт XVI

Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI павіншаваў усіх праваслаўных вернікаў з Раством Хрыстовым па юліанскім календары. Пантыфік адцеміў, што літургічная разнастайнасьць сьведчыць пра шматаблічнасьць Усяленскай Царквы ў ейным служэньні па распаўсюджваньні Дабравесьця Хрыстовага.

Пра гэта кіраўнік Ватыкану казаў пасьля традыцыйнай нядзельнай малітвы «Angelus domini» («Анёл Госпадаў»). Папа зьвярнуўся да вернікаў на плошчы Сьвятога Пятра з вакна свайго працоўнага кабінэту.

Паводле naviny.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0