Самая верагодная дата правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў гэтым годзе - 15 лістапада.

Пра гэта заявіла ў інтэрв'ю часопісу «Беларуская Думка» старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

«На гэты момант самая верагодная дата — 15 лістапада 2015 года. Гэта апошняя магчымая нядзеля для правядзення выбараў, бо ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь яны павінны адбыцца не пазней за два месяцы да заканчэння паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы (тэрмін заканчваецца 21 студзеня 2016 года). Гэтая дата даведзена Цэнтральнай выбарчай камісіяй да ведама кіраўніка дзяржавы і папярэдне ўхвалена ім як самая верагодная. нам няма сэнсу ствараць тут інтрыгу. Таму і палітычным партыям, і беспартыйным суіскальнікаў пасады прэзідэнта варта арыентавацца на гэты тэрмін. Так прасцей ім і нам», — сказала Ярмошына.

Яна таксама адзначыла, што ў іншых дзяржавах выбары часцей за ўсё праводзяць у сакавіку і лістападзе. «Гэтыя месяцы не звязаныя з асноўнымі святамі як рэлігійнымі, так і свецкімі, якія адзначаюць народы. Па-другое, яны не супадаюць з сезонам адпачынкаў, канікул і гэтак далей. У гэты перыяд знаходзяцца ў рабочым стане ўстановы адукацыі, дзе па агульнапрынятай практыцы размяшчаюцца ўчасткі для галасавання», — патлумачыла кіраўнік ЦВК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?