У суботу, 2 лютага, у Мінску быў здзейснены напад на амбасаду Чэхіі ў Беларусі. Невядомыя парвалі сцяг Чэхіі, пашкодзілі акно ў будынку дыппрадстаўніцтва і разбілі лабавое шкло ў машыне, якая належыць амбасадзе.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла крыніца 5 лютага гэту інфармацыю распаўсюдзіла міністэрства замежных спраў Чэхіі. У самой амбасадзе ад каментароў адмаўляюцца.

Аднак ананімная крыніца паведаміла Еўрардыё, што ў МЗС Беларусі накіравана дыпламатычная нота, а супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол па гэтым інцыдэнце.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0