Пры замаху ў самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспубліцы» загінуў камандзір батальёна «Прывід» Аляксей Мазгавы. Разам з ім загінула і яго памочніца Ганна, піша ў суботу, 23 мая, «Новая газета».

Газета піша, што Мазгавы памёр пасля цяжкага ранення. Машыну палявога камандзіра абстралялі, калі яны выязджалі з Алчэўска ў Луганск. Адзначаецца, што Ганна памерла на месцы, а Мазгавы - праз 40 хвілін.

Спачатку аўтамабіль быў падарваны пры дапамозе выбуховага прыстасавання, а пасля гэтага быў абстраляны з кулямётаў. На дадзены момант вядома пра гібель сямі чалавек, але гэта яшчэ не дакладна. Асобы загінулых высвятляюцца.

2 мая стала вядома, што супрацоўнікі спецслужбаў самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» ў ходзе спецаперацыі забілі палявога камандзіра атрада луганскіх сепаратыстаў Аляксандра Бяднова з пазыўным «Бэтмен». Генпракуратура даручыла затрымаць Бяднова і яго байцоў і забяспечыць іх яўку на допыт. Пры затрыманні 1 студзеня 2015 Бядноў аказаў узброены супраціў. У выніку завязалася перастрэлка, і ён быў забіты, а яго байцы - затрыманыя.

Глядзі яшчэ пра Мазгавога:

У «ЛНР» абверглі расстрэлы за гомасэксуалізм

Камандзір баевікоў «ЛНР»: Мы будзем арыштоўваць усіх жанчын, якія ходзяць па кафэ і кабаках ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?