Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш.

Прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў вочнай (дзённай, вячэрняй) або завочнай, у тым ліку дыстанцыйнай формах, у дзяржаўных ВНУ прадоўжыцца з 8 па 15 ліпеня. Пры гэтым па завочнай форме ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю свае тэрміны — з 1 па 30 лістапада. Тэрміны ўстаноўлены і для тых, хто хоча атрымаць вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, фізічных асоб або ўласных сродкаў. Ад асоб, якія выказалі жаданне атрымаць вышэйшую адукацыю на платнай аснове і здаюць уступныя іспыты ва ўстановы вышэйшай адукацыі (УВА), у вочнай і завочнай формах атрымання адукацыі (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі сельскагаспадарчага профілю), дакументы будуць прымацца з 8 па 15 ліпеня; у завочнай форме атрымання адукацыі ва УВА сельскагаспадарчага профілю — з 1 па 30 лістапада.

Асобы, якія выказалі жаданне паступіць ва УВА на платнай аснове і не здаюць уступныя іспыты ва УВА, за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, могуць падаць дакументы ў наступныя тэрміны. У вочнай (дзённай) або завочнай формах атрымання адукацыі ва ўстановах адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», «Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», «Камандна-інжынерны інстытут» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі, «Гомельскі інжынерны інстытут» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях — з 8 па 29 ліпеня. У вочнай (дзённай) або завочнай формах атрымання адукацыі ва ўстановах адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» — з 8 па 31 ліпеня. У вочнай або завочнай формах атрымання адукацыі ў іншых УВА (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ва УВА сельскагаспадарчага профілю) — з 8 ліпеня па 2 жніўня. У завочнай форме атрымання адукацыі ва УВА сельскагаспадарчага профілю — з 1 па 30 лістапада.

Пастановай устаноўлены наступныя тэрміны правядзення ўступных іспытаў для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове. У Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Магілёўскім інстытуце Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Камандна-інжынерным інстытуце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Гомельскім інжынерным інстытуце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь на вочную (дзённую) і завочную формы атрымання адукацыі — з 16 па 19 ліпеня, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на вочную (дзённую) і завочную формы атрымання адукацыі — з 16 па 25 ліпеня, у іншых ВНУ на вочную і завочную формы атрымання адукацыі (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ва УВА сельскагаспадарчага профілю) — з 16 па 21 ліпеня. У ВНУ сельскагаспадарчага профілю на завочную форму атрымання адукацыі — з 1 па 20 снежня.

Залічэнне абітурыентаў на бюджэтныя месцы ў ВНУ МУС і МНС, а таксама ў Інстытуце пагранслужбы і Ваеннай акадэміі пройдзе па 23 ліпеня, у дзяржаўных акадэміях мастацтваў, музыкі і ўніверсітэце культуры — па 29 ліпеня, а ў іншых ВНУ — па 25 ліпеня (завочная форма сельгаспрофілю — па 25 снежня). Што датычыцца месц для атрымання адукацыі на платнай аснове, то ў ВНУ сілавога блока — па 30 ліпеня, у ВНУ сферы культуры — па 1 жніўня, ва ўсіх астатніх — па 4 жніўня (завочны сельгаспрофіль — па 25 снежня).

У Беларусі на 22 педагагічныя спецыяльнасці медалісты і пераможцы алімпіяд могуць паступаць без экзаменаў. Пералік педспецыяльнасцей, пры паступленні на якія залічваюцца без уступных іспытаў асобныя катэгорыі абітурыентаў па рэкамендацыі ўстаноў адукацыі, дзе яны вучыліся, зацверджаны пастановай Мінадукацыі яшчэ ў 2014 годзе. Сярод вострадэфіцытных спецыяльнасцей — дашкольная і пачатковая адукацыя, гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны, біялогія, хімія, геаграфія, матэматыка, інфарматыка, фізіка, тэхнічная творчасць, беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура, тэхнічная праца і прадпрымальніцтва, абслуговая праца, выяўленчае мастацтва, лагапедыя, сурдапедагогіка, тыфлапедагогіка, алігафрэнапедагогіка, сацыяльная педагогіка і інш. З поўным спісам спецыяльнасцей можна азнаёміцца на партале Міністэрства адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?