У Горадні пры замене святлафора на скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і 17‑га верасня знайшлі авіяцыйную бомбу часоў Другой сусветнай вайны.

Ратавальнікі перакрылі рух на пяці вуліцах, а таксама эвакуіравалі жыхароў бліжэйшых дамоў. Вуліца Дзяржынскага — гэта асноўная гарадская магістраль, праз якую у цэнтр Горадні накіроўваецца каля дзесятка маршрутаў тралейбусаў, якіх немагчыма пусціць праз іншыя вуліцы. У выніку на скрыжаванні ўтварыліся заторы.

На дадзены момант аперацыя па ліквідацыі бомбы працягваецца.

Сяргей Апановіч, Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0