Алексіс Цыпрас, фота Ройтэрз.

Алексіс Цыпрас, фота Ройтэрз.

Грэчаскія СМІ паведамляюць, што прэм'ер Грэцыі Алексіс Цыпрас абвесціць аб правядзенні датэрміновых выбараў у парламент 20 верасня. Ён таксама мае намер падаць прашэнне аб адстаўцы, каб затым ўдзельнічаць у датэрміновых выбарах.

Аб рашэнні грэчаскага ўрада пайсці на перавыбары абвясціў яго прэс-сакратар у чацвер увечары.

Гэтае рашэнне было выклікана адмовай крайне левай часткі дэпутатаў Сірызы падтрымаць новую дамову з крэдыторамі. Яны не пагаджаюцца на серыю прыватызацый і абразанне пенсій, што было ўмовай рэфінансавання грэчаскіх пазык.

Як мяркуецца, Сірыза зноў пераможа на выбарах. Не выключана, што яна зможа сфарміраваць новы ўрад аднаасобна, гэтым разам без удзелу нацыяналістычнай партыі «Незалежныя грэкі». Грэкам падабаецца Цыпрас і ягоная манера весці дзяржаўныя справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?