Дзяржаўная энергагенерыруючыя кампанія «Цэнтрэнерга» пачала імпартаваць вугаль маркі «А» (антрацытнай групы) з Кузнецкага вугальнага басейна (Расія).

Пра гэта на пасяджэнні антыкрызіснага энергетычнага штаба 20 жніўня заявіў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Уладзімір Дзямчышын.

«На сёння «Цэнтрэнерга», наколькі я ведаю, адгружае з Кузбаса першую партыю. Чакаецца, што гэта будзе 200 тыс. (тон) на працягу бліжэйшага часу. Я думаю, што першыя вагоны ўжо да канца жніўня паступяць на станцыі», — сказаў міністр.

Дзямчышын таксама адзначыў, што ў «Цэнтрэнерга» ужо ёсць дамоўленасці аб першых пастаўках вугалю марскім шляхам на канец верасня — пачатак кастрычніка.

Па словах Дзямчышына, згодна з планам, да 1 кастрычніка на складах ТЭС павінна знаходзіцца 2,7 млн тон вугалю, а на складах ЦЭЦ — парадку 500 тыс. тон (у агульнай колькасці — 3,2 млн тон).

У ліпені «Цэнтрэнерга» абвясціла тэндэр з мэтай дамовіцца з кампаніямі, якія могуць забяспечыць пастаўкі не менш за 200 тыс. тон на ўмовах DAP (на пунктах пропуску на ўкраінска-расійскай мяжы) і не менш за 300 тыс. тон на ўмовах CIF (у ўкраінскія парты Чорнага мора).

Па стане на 25 жніўня запасы вугалю на складах ТЭС складалі 1 318,6 тыс. тон (з іх 585,7 тыс. тон антрацыта).

У склад «Цэнтрэнерга» уваходзяць Вуглегорская (Данецкая вобласць), Трыпальская і Зміеўская цеплаэлектрастанцыі сумарнай праектнай магутнасцю 7,6 ГВт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?