Украінскі грамадзянін Вадзім Безкаравайны заявіў, што не прызнае сябе вінаватым у падрыхтоўцы нападу на амбасаду Расіі ў Лондане.

У пятніцу Безкаравайны, які знаходзіцца ў зняволенні, паўстаў перад Цэнтральным крымінальным судом Лондана з дапамогай відэасувязі. Суддзя запытаў яго аб згодзе або нязгодзе з прад'яўленым абвінавачваннем.

Вадзім Безкаравайны на англійскай мове пацвердзіў сваё імя і заявіў, што не лічыць сябе вінаватым. На экране ён з'явіўся ў адзенні сіняга і жоўтага колераў.

33-гадовага жыхара англійскага горада Лутан абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту згодна з артыкулам 5 брытанскага закона аб барацьбе з тэрарызмам.

Паводле версіі пракуратуры, у перыяд з 27 студзеня па 15 сакавіка 2014 года украінец планаваў напад на расійскую амбасаду ў Лондане.

5 чэрвеня ў крымінальным судзе ў Олд-Бэйлі адбылося першае паседжанне па гэтай справе. Тады Безкаравайны, які ўдзельнічаў пры дапамозе відэасувязі, таксама з'явіўся ў адзенні колераў украінскага сцяга.

У амбасадзе Украіны ў Лондане сказалі, што Вадзім Безкаравайны не звяртаўся па консульскую дапамогу.

Разгляд справы па сутнасці павінен пачацца 2 лістапада ў Цэнтральным крымінальным судзе Лондана. Чакаецца, што працэс працягнецца 3-4 тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?