На Данбасе пачынаецца актыўная аперацыя па знішчэнні варожых дыверсантаў і ліквідацыі кантрабанды.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў дарадца прэзідэнта Украіны Юрый Бірукоў.
«Афіцыйна: у зоне правядзення АТА пачалася вайсковая аперацыя па пошуку і знішчэнні ДРГ праціўніка. Па ўсёй зоне АТА, не шукайце «дзіркі». Сіламі тысяч людзей і сотнямі адзінак тэхнікі. Найлепшыя сілы ВСУ, най-леп-шы-я.
Яны хабар не бяруць… І не, пытанне нават не ў крыўдзе за дзяржаву. Пытанне ў тым, што ў кожнага з іх ёсць загінулы сябар, шмат», — напісаў Бірукоў.
Неафіцыйна дарадца прэзідэнта намякнуў кантрабандыстам, што за спробу подкупу вайскоўцаў на блокпастах яны могуць атрымаць «на арэхі», а машыны з грузам могуць «выпадкова» загарэцца.
0
0
0
0
0
0