Венгерская архітэктурная кампанія «4D Architects» апублікавала эскізы Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску, які плануецца пабудаваць у парку 50-годдзя кастрычніка.
Дырэктар фірмы, якая ўдзельнічае ў конкурсе, Ёжэф Коса распавёў пра падрабязнасці праекта.
«Мы разумелі ўсе складанасці канкурэнцыі з кітайскай кампаніяй, але мы прыдумалі канцэпцыю, якую немагчыма перамагчы. Мы ўзялі за аснову стадыён у Дэбрэцэне, пабудаваны ў мінулым годзе і які атрымаў прызнанне ў свеце», — распавядае дырэктар арганізацыі.
Коса таксама сказаў, што кошт будаўніцтва будзе складаць 81 мільён еўра. Асноўная роля генпадрадчыка была перададзена беларускай кампаніі, якая таксама можа канкураваць па сваіх прапановах з замежнымі будаўнікамі, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на tribuna.com.
Каментары