Прысутнасць на выбарчых участках у Беларусі не гарантуе магчымасць назірання, заявіў на прэс-канферэнцыі 12 кастрычніка кіраўнік місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ПАСЕ Кент Харстэд.

«Нашы назіральнікі прысутнічалі пры падліку галасоў. Але сама прысутнасць не гарантуе магчымасць назіраць. Паколькі, калі вы не бачыце, што адбываецца, узнікае пытанне: а што вы, уласна кажучы, там робіце?» — заявіў Харстэд.

«Я з роспаччу павінен зазначыць, што мы атрымлівалі станоўчы адказ з Цэнтрвыбаркама, што ў гэтай частцы будзе дасягнуты прагрэс. Я асабіста атрымліваў пацвярджэнне таго, што назіральнікам дадуць магчымасць рэальна на свае вочы назіраць за гэтым працэсам», — зазначыў ён.

Паводле слоў Харстэда, сітуацыя з допускам назіральнікаў да працэсу падліку галасоў «вельмі адрознівалася ад участка да ўчастка», але каля 30% прадстаўнікоў місіі не маглі сачыць за працэсам падліку галасоў.

«Мы разлічвалі на прагрэс у гэтай сувязі, і асабіста я вельмі расчараваны фактам таго, што яго няма», — сказаў кіраўнік місіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?