Трохбаковая рада Літвы, у якую ўваходзяць прадстаўнікі ўрада, работадаўцаў і прафсаюзаў, дасягнула пагаднення — мінімальны заробак з 1 студзеня 2016 года павінны скласці 350 еўра.

«З усімі бакамі мы дамовіліся, што мінімальны заробак з Новага года можа павысіцца з 325 да 350 еўра, мінімальны пагадзінны заробак — да 2,13 еўра, далейшае павышэнне мінімальнага заробку будзе абмяркоўвацца на бліжэйшых пасяджэннях трохбаковай рады», — цытуе Delfi словы міністра сацыяльнай абароны і працы Альгіманты Пабядзінскіне.

Мінімальны заробак у 350 еўра будзе выплачвацца больш чым 60 тыс. работнікаў бюджэтных устаноў, якія працуюць па працоўных дагаворах. У прыватным сектары гэта павышэнне закране прыкладна 240 тыс. работнікаў.

Канчатковае рашэнне аб павышэнні мінімальнага заробку яшчэ павінен прыняць урад.

Апошні раз мінімалка ў Літве павышалася ў ліпені.

У Беларусі мінімальны заробак складае 2 млн 180 тыс. рублёў, што роўна прыкладна 114 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0