Delfi.lt
20 еўра новага ўзору — гэта трэція банкноты серыі Europa. Новыя банкноты вартасцю ў 5 еўра паступілі ў абарот у маі 2013 года, а вартасцю ў 10 еўра - у верасні 2014 года. Серыя Europa была створана для абнаўлення сродкаў абароны з мэтай зніжэння магчымасці падробкі грошай.
Як распавёў дырэктар Службы наяўных грошай Цэнтрабанка Літвы Міндаўгас Вількяліс, галоўнае новаўвядзенне — акенца з партрэтам на галаграме (справа).
Гэта ў новай серыі Europа і наогул у вытворчасці банкнот выкарыстоўваюць упершыню. Пад вуглом на галаграме будзе праглядацца партрэт Еўропы з грэчаскай міфалогіі. Вонкава новыя банкноты будуць адрознівацца.
Спецыяльна мяняць банкноты не будуць, у абароце будуць абедзве серыі. Проста банкноты першай серыі паступова будуць канфіскоўваць з абароту.
Па словах Міндаўгаса Вількяліса, у Літве самыя папулярныя банкноты — вартасцю ў 50 еўра. Яны складаюць амаль палову ўсіх банкнот у абароце. На другім месцы — 20 еўра, яны складаюць чвэрць усіх банкнот.