Жудасная гісторыя пачалася з таго, што знаёмы адной з жыхарак Барысава падаў заяву аб яе знікненні. Праз некаторы час цела 40-гадовай жанчыны ў пятлі знайшлі на гарышчы дома, дзе яна пражывала.

Скрыншоты: тэлеканал Свет ТВ

Скрыншоты: тэлеканал Свет ТВ

«Папярэдне выяўлена, што яе смерць не носіць крымінальнага характару — гэта быў суіцыд», — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Вядома, што жанчына злоўжывала спіртным і раней неаднаразова здзяйсняла спробы самагубства.

«У межах правядзення мерапрыемстваў па факце смерці 40-гадовай жыхаркі Барысава падчас агляду месца здарэння пад падлогай у пакоі дома быў знойдзены муміфікаваны труп жанчыны. Як мяркуецца, ён праляжаў там не менш за год. Спецыялісты пакуль мяркуюць, што смерць жанчыны носіць некрымінальны характар».

У рамках даследчай праверкі прызначаныя экспертызы — у тым ліку біёлага-генетычная, якая дапаможа высветліць асобу жанчыны і ступень яе сваяцтва з 40-гадовай жанчынай, якая здзейсніла суіцыд, а таксама накіраваныя на высвятленне дакладнай прычыны смерці загінулай, чый труп знойдзены пад падлогай.

Як мяркуецца, гаворка ідзе пра маці і дачку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?