* * *
А праз турмы зімы прарастае вясна...
О, былы сум іржы анямелых ад сьнегу дарог!
Я прачынаўся, а за межамі ложка быў сад —
Птушкамі кратаў чорныя дрэвы,
Але я іх усіх змог.
Я прачынаўся, а за межамі ложка літва —
Край мой зьмерлы ў руінах антычнага сьнегу. Чуеш?
Якою ракою яна адплыла
Ў ціхі край, дзе брыняе крывёю сьцяг белы.
А праз турмы зімы прарастае вясна!
Сокам льецца сьвятло цераз скрайкі ўсіх рэчаў.
Соты сэрцаў — бы цаглінаў сям’я
Ў будаўніцтве тваёй і маёй
Новай вежы.
0
0
0
0
0
0