Урад Аўстраліі мае намер зрабіць больш жорсткімі існуючыя правілы выплаты дапамог па беспрацоўі.

Улады незадаволеныя тым, што некаторыя беспрацоўныя адмаўляюцца ад прапаноў працы, тлумачачы гэта наяўнасцю іншых планаў.

Міністэрства працы Аўстраліі апублікавала некалькі прыкладаў прычын, па якіх беспрацоўныя адмаўляліся выходзіць на працу.

Так, 58-гадовы беспрацоўны жыхар краіны заявіў, што не гатовы працаваць кожную нядзелю, бо ў гэты дзень звычайна гуляе ў гольф.

19-гадовы падлетак адмовіўся ад прапановы працы, патлумачыўшы гэта тым, што марыць стаць акцёрам, а 33-гадовы мужчына адмовіўся мыць аўтамабілі таму, што для яго гэта занадта цяжка.

За адмову ад працы беспрацоўным можа быць адмоўлена ў дапамозе на працягу васьмі тыдняў, аднак шмат каму з іх удаецца пазбегнуць гэтага пакарання.

Урад хоча ўзмацніць жорсткасць правілы выплаты дапамог па беспрацоўі, аднак сенат краіны пакуль не згодны з гэтымі прапановамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?