Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец сёння паўдзельнічаў у запісе перадачы «Клуб рэдактараў». Яна з’явіцца ў эфіры ў нядзелю пасля праграмы «Галоўны эфір».

Андрэй Бастунец гаворыць, што перадача будавалася на такіх сюжэтах тыдня, як паседжанне дзяржсавета саюзнай дзяржавы ў Мінску і справа арыштаванага ва Украіне беларуса Васіля Парфянкова, аднак шмат увагі было прысвечана і праблемам журналісцкага асяродку. У тым ліку збіццю журналіста tut.by Паўла Дабравольскага.

«Я б сказаў, што Генадзь Давыдзька і Павел Якубовіч больш слухалі, чым гаварылі. Ніякіх агрэсіўных выпадаў не было, ніхто не называў незалежную прэсу антыдзяржаўнай. Я б увогуле адзначыў, што суразмоўцы ўвесь час падкрэслівалі важнасць дыялогу», — адзначыў Андрэй Бастунец.

Размоваў пра тое, ці ў «Клуб рэдактараў» будуць стала запрашаць кагосьці з недзяржаўных СМІ, ці гэта разавая акцыя, не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?