Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых у выніку тэрарыстычнага акту ў Анкары, а таксама словы падтрымкі ўсім турэцкаму народу. 

«У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем і смуткам успрынялі вестку аб другім за апошні месяц жахлівым тэрарыстычным акце ў сталіцы Турцыі, у выніку якога загінула і пацярпела вялікая колькасць людзей», - гаворыцца ў спачуванні.

Тэракт у цэнтры Анкары адбыўся ўвечары ў нядзелю. Загінулі каля 35 чалавек, больш за 125 параненых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?