Чэрап Уільяма Шэкспіра, па ўсім відаць, быў выкрадзены з яго магілы. Пра гэта сведчаць дадзеныя высокатэхналагічнага даследавання пахавання, паведамляе РБК са спасылкай на Бі-бі-сі.

Гэта адкрыццё можа сведчыць на карысць версіі, якая з'явілася ў 1879 годзе і пазней была абвешчаная выдумкай, згодна з якой паляўнічыя на трафеі выкапалі чэрап паэта з неглыбокай магілы ў 1794 годзе.

Даследчыкі выкарыстоўвалі геарадарнае сканаванне для агляду магілы ў царкве Святой Тройцы ў Стратфардзе, якое дазволіла ўбачыць тое, што адбываецца пад зямлёй, не парушаючы цэласнасць пахавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0