Навукоўцы паведамілі, што чэрап Шэкспіра быў выкрадзены з яго магілы
Чэрап Уільяма Шэкспіра, па ўсім відаць, быў выкрадзены з яго магілы. Пра гэта сведчаць дадзеныя высокатэхналагічнага даследавання пахавання, паведамляе РБК са спасылкай на Бі-бі-сі.

Гэта адкрыццё можа сведчыць на карысць версіі, якая з'явілася ў 1879 годзе і пазней была абвешчаная выдумкай, згодна з якой паляўнічыя на трафеі выкапалі чэрап паэта з неглыбокай магілы ў 1794 годзе.
Даследчыкі выкарыстоўвалі геарадарнае сканаванне для агляду магілы ў царкве Святой Тройцы ў Стратфардзе, якое дазволіла ўбачыць тое, што адбываецца пад зямлёй, не парушаючы цэласнасць пахавання.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары