У часе рамонтных працаў былі знойдзеныя 30 кіляграмаў тратылу і 14 мінамётных 120‑ці мілімэтровых снарадаў. Імі былі абкладзеныя апоры мосту ў горадзе Рыбнік (ваяводзтва Шлёнск).

Цяпер знаходкамі часоў Другой сусьветнай вайны займаюцца сапёры. Паводле дырэктара мясцовага музэю Богдана Клоха, мост быў пабудаваны да пачатку І сусьветнай вайны, а замініраваць яго маглі ў 1939 г., або ў 1945 г. Па словах піратэхнікаў, што займаліся абясшкоджваньнем віядуку, мост замініравалі з такім разьлікам, каб узьняць яго ў паветра ў любы момант. Ад сканчэньня Другой сусьветнай вайны па замінаваным мосьце хадзілі цягнікі.

СП, паводле wiadomosci.wp.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0