Амерыканскі Мінфін у сераду абвесціць пра замену партрэта сёмага прэзідэнта ЗША Эндру Джэксана на купюры ў $ 20 на адлюстраванне Гарыет Табмен — жанчыны афраамерыканкі, якая змагалася за правы рабоў у 19-м стагоддзі, піша The New York Times.

Як адзначае газета, Джэксан з'яўляўся рабаўладальнікам. Табмен, якая нарадзілася ў сям'і раба каля 1820 года, вядомая як удзельніца абаліцыянізму — руху за адмену рабства.

Па словах прадстаўніка ведамства, Мінфін адмовіўся ад плана па выдаленні з 10-даляравай банкноты партрэта Аляксандра Гамільтана. Пры гэтым на купюрах таксама з'явяцца іншыя адлюстраванні жанчын і змагароў за грамадзянскія правы — іх могуць размясціць са зваротных бакоў банкнот.

Купюры з новым дызайнам будуць выпушчаныя Бюро гравіроўкі і друку да 2020 года, да стагоддзя ўступлення ў сілу выбарчага права для жанчын, якое гарантавала 19-я папраўка да Канстытуцыі ЗША.

Ніводная з абноўленых банкнот, уключаючы новую пяцідоларавую купюру, не паступіць у абарот да наступнага дзесяцігоддзя.

Летам мінулага года кіраўнік Мінфіна ЗША Джейкаб Лью заяўляў аб планах змясціць партрэт жанчыны на 10-даляравай купюры. Тады ён казаў, што на банкноце з'явіцца жанчына, якая ўнесла ўклад у «станаўленні каштоўнасцяў амерыканскай дэмакратыі», не ўдакладняючы, пра каго ідзе гаворка.

Апошні раз жанчыны змяшчаліся на амерыканскіх далярах ў XIX стагоддзі — з 1891 па 1896 гады на срэбным сертыфікаце ў $ 1 быў партрэт Марты Вашынгтон, жонкі першага прэзідэнта ЗША. У 1865—1868 гадах на купюры ў 20 даляраў была змешчаная індзейская прынцэса Пакахонтас. У 1979—1981 гадах на манетах вартасцю $1 быў адбіты профіль актывісткі за правы жанчын XIX стагоддзя Сьюзан Энтані.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?