У бразільскім горадзе Рыа-дэ-Жанейра ў чацвер абрынулася веладарожка, пабудаваная да Алімпійскіх гульняў. Паводле інфармацыі газеты O Globo, якая пакуль не пацверджаная афіцыйна, два чалавекі загінулі.

O Globo

O Globo

У дадзены момант на месцы працуюць ратавальнікі. Інцыдэнт адбыўся пасля таго, як на канструкцыю, якая падтрымлівае веладарожку, абрынулася вялікая хваля. Паводле сведчання відавочцаў, некалькі чалавек упалі ўніз, на прыбярэжныя скалы, і іх змыла ў мора. Траіх пацярпелых ратавальнікі выцягнулі з-пад завалаў і адправілі ў бальніцу. Даўжыня ўчастка, які абрынуўся, — каля 50 м.

Веладарожка «Цім Майя» была афіцыйна адкрытая ў сярэдзіне студзеня. Гэта адзін з аб'ектаў менавіта гарадской інфраструктуры, пабудаваны ўладамі да маючай адбыцца ў жніўні ў Рыа-дэ-Жанейра Алімпіяды. Яго даўжыня складае каля чатырох кіламетраў. Асаблівым гонарам мэрыі і жыхароў Рыа-дэ-Жанейра стаў від, які адкрываецца з гэтай веладарожкі: яна пракладзеная ўздоўж узбярэжжа і скал на вышыні каля 10 м, і многія гараджане лічаць яе самай прыгожай у свеце.

Так веладарожка выглядала да інцыдэнту. Фота: cidadeolimpica.com.br

Так веладарожка выглядала да інцыдэнту. Фота: cidadeolimpica.com.br

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?