Кіраўнікі МЗС краін Паўночнай Еўропы, Балтыі і Вышаградскай групы заявілі пра неабходнасць без прамаруджвання даць права бязвізавага ўезду ў ЕС грамадзянам Украіны і Грузіі.

mfa.gov.lv

mfa.gov.lv

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве міністраў пасля сустрэчы ў латвійскай Юрмале.

Міністры пацвердзілі гатоўнасць працягваць аказваць падтрымку рэалізацыі дагавораў аб асацыяцыі з Украінай Грузіяй і Малдовай, а таксама падкрэслілі неабходнасць развіцця супрацоўніцтва з іншымі краінамі Усходняга партнёрства.

«Міністры адзначылі неабходнасць без прамаруджвання даць бязвізавы рэжым Грузіі і Украіне», — гаворыцца ў заяве.

У нарадзе міністраў замежных спраў прынялі ўдзел кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў 12 краін — Даніі, Ісландыі, Нарвегіі, Фінляндыі, Швецыі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Чэхіі, Славакіі, Польшчы і Венгрыі.

Як паведамлялася, Еўракамісія 20 красавіка абвясціла аб падачы заканадаўчай прапановы па візавай лібералізацыі для Украіны.

Працэдура падрыхтоўкі і разгляду дакумента ў Еўрапарламенце займае не менш за месяц. Пасля ўхвалення ў ЕП ён павінен быць зацверджаны Радай ЕС. Зыходзячы з гэтага графіка, рашэнне набудзе моц толькі ўлетку, арыентыровачна — у ліпені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?