Віцебскі аэрапорт

У траўні віцебскі аэрапорт узнаўляе пасьля двухгадовага перапынку рэгулярныя пасажырскія рэйсы.

Як паведамляе газэта «Віцьбічы» з спасылкай на начальніка віцебскага філіялу РУП па аэранавігацыйным абслугоўваньні паветранага руху «Белаэранавігацыя» Сяргея Рурыса, адзін раз на тыдзень па суботах авіякампанія «Гомельавія» пачне рабіць рэгулярныя рэйсы ў Каралявец (Калінінград). Лётаць туды будзе самалёт Ан‑24, здольны прыняць на борт 48 пасажыраў.

Простыя рэйсы ў Каралявец «Гомельавія» ўжо робіць зь Берасьця й Горадні. У расейскі анкляў зь Віцебску можна будзе трапіць усяго за 1 гадзіну 20 хвілін. Яшчэ адзін плюс — пасажырам ня трэба будзе набываць Шэнгенскую візу, як тым, хто едзе ў Каралявец цераз краіны Балтыі наземнымі відамі транспарту.

Марына Паўлава, Народныя навіны Віцебска

Фота avia.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0