Рыха Тэрас, фота Tairo Lutter, Postimees

Рыха Тэрас, фота Tairo Lutter, Postimees

У той час, калі НАТА разглядае ідэю аб размяшчэнні чатырох батальёнаў у сваіх усходніх краінах, расце асцярога, што гэтага не хопіць для надзейнага стрымлівання, якое прадухіліла б агрэсію з боку Расіі, адзначае газета ў апублікаваным у чацвер артыкуле.

Генерал-лейтэнант Тэрас сказаў, што недастатковыя здольнасці супрацьпаветранай абароны зрабілі Балтыйскі рэгіён уразлівым перад нечаканым нападам Расіі.

НАТА павінна разгледзець варыянт павелічэння колькасці ваенных самалётаў у рэгіёне і скласці план размяшчэння ракет Patriot.

Па словах Тэраса, вельмі важнай з пункту гледжання абараназдольнасці Эстоніі з'яўляецца здольнасць супрацьпаветранай абароны. «Мы павінны быць гатовыя, мы павінны вырашыць, што нам рабіць. Расія паводзіць сябе апартуністычным чынам. Калі адкрыецца акно магчымасцяў, яна ім скарыстаецца», - дадаў Тэрас.

«Балтыйскія краіны можна разглядаць як востраў, - сказаў Тэрас. —Розніца невялікая … па іх праходзяць ўсяго адна чыгунка і дзве шашы»

Лідары НАТА абмяркуюць павышэнне абараназдольнасці Усходняй Еўропы на маючым адбыцца ў ліпені саміце ў Варшаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?