31 мая на двух дахах у раёне Новая Баравая ўсталявалі тэлескопы, каб мінчукі змаглі паназіраць за планетамі. Менавіта 31 мая Марс падышоў да Зямлі максімальна блізка за апошнія два гады. Адлегласць паміж планетамі склала 75,3 млн кіламетраў, што па планетарных маштабах даволі мала.

Гэта першы выпадак, калі ў Мінску эксплуатаваўся дах жылой шматпавярхоўкі. На даху дома ў новым раёне сабралося амаль сто чалавек. Перад тым, як пабачыць планеты, аматарам астраноміі распавялі пра цікавы беларускі праект Wake Up NEO. Гэта праект беларускай каманды для хакатона NASA Space Apps Challenge 2016. Гэта першы выпадак, калі беларускія распрацоўшчыкі бралі ўдзел у хакатоне, які аб'яднаў 160 лакальных конкурсаў на ўсіх кантынентах. У аснове распрацовак Wake Up NEO — дзве ключавыя тэхналогіі. Першая ўяўляе з сябе хуткую ідэнтыфікацыю астэроідаў па крывой бляску з выкарыстаннем хуткага пераўтварэння Фур'е. Другая дазваляе класіфікаваць выяўленых «касмічных вандроўнікаў» з выкарыстаннем машыннага навучання на базе шматслойнай нейронавай сеткі з «навучаннем з настаўнікам».

Пасля ўступнай лекцыйнай часткі на даху пачалася практычная: да тэлескопаў пацягнуліся чэргі з жадаючых паглядзець на Марс, Юпітэр і Сатурн з павелічэннем у 100 разоў. У фатографаў была магчымасць падключыць да тэлескопаў свае камеры, каб зрабіць здымкі праз іх лінзы.

Так выглядаў Сатурн з аб'ектыву тэлескопа.

Так выглядаў Сатурн з аб'ектыву тэлескопа.

А гэта — Марс.

А гэта — Марс.

5 цікавых фактаў пра Марс:

1. На Марсе прысутнічае вада

На палярных шапках Марса прысутнічае вада і вадзяны лёд. Адносна нядаўна была знойдзена вада ў вадкім стане. Часам вада з'яўляецца на пагорках. Гэта адбываецца, калі аддаляецца пяшчанае покрыва, сонца разагравае ваду, з-за гэтага з'яўляюцца невялікія раўчукі.

2. На Марсе ёсць соль, якая, магчыма, прыдатная для ўжывання

Пакуль да канца невядома ці можна ўжываць соль на Марсе. Соль на Марсе ўтвараецца з рэшткаў вады. На сёння момант ужо вывучаюцца солевыя адклады з Марса.

3. За Марсам можна сачыць у рэальным часе

Сучасныя тэхналогіі дазваляюць сачыць за Марсам у рэжыме рэальнага часу. Напрыклад, ёсць асобны раздзел на сайце Google. Фота Марса часта абнаўляюцца, дасылаюць іх розныя касмічныя аб'екты і місіі. Такім чынам можна самому вывучаць аб'екты на паверхні Марса.

4. Высотныя воблакі на Марсе

Адкрыццё 2012 года, зробленае наўпрост аматарамі астраноміі. Больш за тое, гэтыя высотныя воблакі сфатаграфавалі аматары з Мінску. Дагэтуль навукоўцы не могуць выявіць іх паходжанне. У якасці версій ёсць воблака ледзяных часціц, палярнае ззянне ці пыльныя буры.

Здымкі марсіянскага аблокаў, зробленыя астраномамі-аматарамі ў 2012 г.

Здымкі марсіянскага аблокаў, зробленыя астраномамі-аматарамі ў 2012 г.

5. Жыццё на Марсе магчымае

Тэарэтычна, а сёння нават і практычна гэта зрабіць магчыма. Але эканамічна гэта не будзе ніяк апраўдана. Нашмат прасцей запусціць марсаход і працягваць вывучэнне планеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?