Мужчына на аўтамабілі Jaguar XF разагнаўся у Мінску да 179 км/г, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска Алена Волчак.

«Каля 22.30 1 чэрвеня экіпаж дарожна-патрульнай службы кантраляваў хуткасны рэжым паблізу дома №106 па вуліцы Прытыцкага. Раптам міма інспектараў на велізарнай хуткасці пранеслася машына. Радар супрацоўнікаў ДАІ зафіксаваў, што яна рухаецца з хуткасцю 179 км/г», — сказала Алена Волчак.

«Ягуар» спынілі. Высветлілася, што за рулём аўтамабіля знаходзіцца грамадзянін Арменіі 1982 года нараджэння. Беларускага дазволу на жыхарства ён не мае.

Алена Воўчак адзначыла, што раней армянін агулам каля 20 раз парушаў правілы дарожнага руху на тэрыторыі Беларусі. У 2012 годзе мужчыну на тры гады пазбавілі правоў за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення ў Мінску. Дарэчы, пасведчанне кіроўцы Арменіі ў яго ёсць, а беларускія правы ён так і не аднавіў.

Грамадзяніну Арменіі пагражаюць буйныя штрафы за перавышэнне хуткасці (да 15 базавых велічынь) і паўторнае парушэнне правілаў дарожнага руху (да 20 базавых велічынь). Па словах мужчыны, ліхачыць у гарадской мяжы яго прымусіў спартыўны інтарэс: ён вырашыў паспаборнічаць з матацыклістам. Аднак ніякага матацыкліста інспектары ДПС у акрузе не бачылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?