На продаж на «лічбавым чорным рынку» выстаўленая база дадзеных c 32,8 мільёна уліковых запісаў карыстальнікаў сацсеткі Twitter, паведамляе LeakedSource.

Сайт правёў выбарачную праверку запісаў, якія змяшчаюць, у тым ліку, паролі і адрасы электроннай пошты. У ходзе праверкі 15 з 15 пароляў аказаліся дзеючымі.

LeakedSource піша, што сам Твітар узламаны не быў, а ўліковыя запісы зламыснікі, хутчэй за ўсё, атрымалі праз шкоднаснае ПЗ, якое збірае інфармацыю з браўзераў.

На карысць гэтай версіі, у ліку іншага, кажа той факт, што большасць адрасоў электроннай пошты, якія трапілі ў базу дадзеных, належаць да расійскіх паштовых сэрвісаў. Найбольш імаверна, дзначае выданне, шкоднаснае ПЗ распаўсюджвалася сярод карыстальнікаў расійскага сегмента інтэрнэту.

Так, найбольшая колькасць адрасоў электроннай пошты, якія трапілі ў базу дадзеных, зарэгістраваная на Mail.Ru (крыху больш за 5 мільёнаў). На пятым месцы пошта «Яндэкса» (больш за 1 мільён адрасоў), на сёмым радку Rambler з 428 тысячамі адрасоў. Сярод 10 паштовых сэрвісаў, якія найбольш часта сустракаюцца ў базе дадзеных — bk.ru, list.ru і inbox.ru.

Паролі ў базе дадзеных, выстаўленай на продаж хакерамі, прадстаўленыя ў незашыфраваным выглядзе. Пры гэтым вядома, што Твітар як мінімум з 2014 года не захоўвае паролі ў незашыфраваным выглядзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?