На выставе «СМІ ў Беларусі» былі затрыманы каля 20 моладзевых актывістаў.

Паводле аднаго з затрыманых Алеся Чарнышова, у выстаўным комплексе «Белэкспа» маладыя людзі плянавалі зладзіць флэш-моб. Яны меліся ўручыць дзяржаўнаму тэлечыноўніку Аляксандру Зімоўскаму паштоўкі зь «віншаваньнямі».

Алесь Чарнышоў паведаміў, што ідэя флэш-мобу належыць ініцыятыве «Адпор». Аднак акцыю зладзіць не ўдалося. На ўваходзе ў выстаўны комплекс і ў самім будынку затрымалі каля дваццаці чалавек –прычым, сярод іх было некалькі выпадковых наведнікаў.

У райаддзеле Цэнтральнага раёну Менску з затрыманых узялі тлумачэньні й адпусьцілі.

Севярын Квяткоўскі, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0